Мікалай Аўтуховіч: На выбары не трэба хадзіць
Ваўкавыскі прадпрымальнік, былы палітычны вязень Мікалай Аўтуховіч, якому прапанавалі ачоліць штаб па вылучэнні Мікалая Статкевіча, катэгарычна выказваецца супраць выбараў ў Беларусі.
Мікалай Аўтуховіч лічыць, што ў сённяшняй палітычнай сітуацыі у краіне выбараў няма:
– На выбары не трэба хадзіць. Я ўвогуле лічу, што пакуль гэты чалавек знаходзіцца “на троне”, не будзе ніякіх выбараў. Вядома адразу на пяць выбараў наперад, хто будзе прэзідэнтам. Навошта гуляць у гэтыя гульні?! Не разумею тых палітыкаў, якія ідуць на выбары. Яны добра разумеюць, што не перамогуць. Гэта нейкае глупства. Каб усе аб’ядналіся і арганізавалі прыстойны байкот выбараў, было б нашмат лепей.
Па словах Мікалая Аўтуховіча, трэба займацца вызваленнем палітвязняў, а не так званымі „псеўдавыбарамі”.
Беларускае Радыё Рацыя