У Слоніме сабрана больш за 200 подпісаў супраць дэкрэта аб дармаедстве



Каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Іван Бедка ў панядзелак, 6 ліпеня, адправіў у Адміністрацыю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у Савет міністраў Беларусі, у Гарадзенскі аблвыканкам і Слонімскі райвыканкам больш за 200 подпісаў слонімцаў супраць дэкрэта пра дармаедства і за стварэнне працоўных месцаў з годнымі заробкамі ў Слоніме. Подпісы сабралі сябры грамадскай ініцыятывы “Народны кантроль” і проста слонімцы.

У калектыўным звароце паведамляецца, што ў Слонімскім раёне ўтварылася крытычная сітуацыя з працаўладкаваннем. Прадпрыемствы развальваюцца, масава скарочваюцца працоўныя месцы. Складаная сітуацыя з прадпрымальнікамі, якія ўрэшце папоўняць шэрагі беспрацоўных. Тым, хто зарабляў на жыццё ў Расеі, ехаць туды ў большасці сваёй, не мае сэнсу: у сувязі з крызісам не заробіш. З-за штодзённага росту цэн большасць грамадзян знаходзіцца на мяжы выжывання. “У такой сітуацыі грамадзяне не маюць магчымасці рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на працу. Наша кіраўніцтва, замест стварэння працоўных месц з годным заробкам, прымае закон аб дармаедстве. Як выжыць у гэтых умовах маладым сем’ям, якія не маюць ні кватэры, ні працы з годным заробкам, на які можна жыць, а не выжываць, іншым катэгорыям грамадзян, якія не маюць працы?” – сказаў Іван Бедка.

Збор подпісаў супраць дэкрэта аб дармаедстве працягваецца.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA бедка

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара