У Пінску прыдумалі, як наведваць лясы ў час забароны
З-за сухога і спякотнага надвор’я з чэрвеня ў большасці раёнах краіны дзейнічае забарона наведваць лясы, але людзі парушаюць прадпісанне. Пачаўся сезон збору ягад.
Жыхарам Піншчыны неабходна прайсці рэгістрацыю ў мясцовых лясніцтвах.
Паведаміць свае дадзеныя і лес, у якім плануецца ажыццявіць збор ягад альбо грыбоў. Пры гэтым нельга курыць, а тым больш разводзіць вогнішча, бо гэта асноўныя прычыны пажару, адзначае супрацоўнік пінскага лясгасу Аляксей Прылоўскі:
– Часам пакідаюць вогнішча не затушаным – гэта асноўная прычына пажараў. Тушыць вогнішча трэба да знікнення дыму. Яшчэ адна прычына – курэнне ў лесе ў сухое спякотнае надвор’е. У выпадку ляснога пажару вінаватыя асобы нясуць крымінальную адказнасць.
У Пінскім гарадскім і раённым аддзеле па надзвычайным сітуацыям паведамляюць, што ў суткі адбываецца да 20-ці выездаў на месцы пажараў.
Беларускае Радыё Рацыя