У Пасынках адзначаюць свята св. Яна Хрысціцеля



Сёння, 7 ліпеня, царква прыгадвае святога прарока Яна Хрысціцеля, які ахрысціў у водах Іардана Ісуса Хрыста. У Пасынках, вёсцы, што на Падляшшы, гэта храмавае свята.

DSC_1381

„Шмат вернікаў прыбыло, каб супольна памаліцца да святога Яна”, – цешыцца настаяцель айцець Яўген Сушч:

– Гэта апошні прарок Старога і Новага запавету – гэта той, які ішоў перад Хрыстом, пра якога Хрыстос сказаў, што гэта самы вялікі чалавек, які нарадзіўся ад жанчыны на зямлі. Ён хрысціў нашага збаўцу Ісуса Хрыста ў рацэ Іардан.

Вернікі прынеслі з сабой зёлкі, каб асвяціць іх падчас багаслужбы, а таксама два крыжы, якія паломнікі завязуць у праваслаўны манастыр у Турковіцах. 15 ліпеня там будуць адзначаць дзень памяці Туркавіцкай Божай Маці.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара