Гарадзенскі аўтавакзал



Сёлетняя вандроўка ў краіны Цэнтральнай Азіі распачалася ад Гарадзенскага аўтавакзала, дзе я паспяхова села ў свой аўтобус у накірунку Менска.

fota1

Паколькі гэта пачатак падарожжа, варта сказаць некалькі словаў пра гэтае незвычайнае месца. Аўтобусны вакзал пачаў функцыянаваць у горадзе яшчэ ў 30-я гады мінулага стагоддзя. Свае транспартныя паслугі пачала пастаўляць супольнасць Autoruch і неўзабаве ў хуткім часе станавілася ўсе болей папулярнай. На пачатку аўтавакзал існаваў у выглядзе адной станцыі з раскладам руху аўтобуса на плошчы Стэфана Баторыя.

fota2

fota3

У 40-я гады падчас нямецкай акупацыі тэрыторыя насупраць аўтавакзала патрапіла за плот другога гарадзенскага гета, якое было створана для “непрадуктыўных” габрэяў.

fota4

Нямецкія салдаты сагналі туды 10 тысяч габрэяў, якім было дадзена 6 гадзін, каб перасяліцца. У выніку шматтысячны натоўп людзей спрабаваў упіхнуцца ў вароты гета. З вядомых вязняў варта прыгадаць доктара Клінгера з Лодзі, аўтара кнігі “Пра сексуальнае жыццё немцаў і іх скрыўленні”. Гестапаўцы дазналіся, што ён знаходзіцца ў другім гета і, пасля шматлікіх зверскіх пабояў, прымушалі доктара лекаваць іх ад венерычных захворванняў. Гета нумар 2 было знішчана да канца траўня 1943-га года. З 30 000 габрэяў, якія жылі ў Гародні да вайны, выжылі только каля трохсот.

Сёння гарадзенскі аўтавакзал мы можам пабачыць у адрамантаваным, дагледжаным выглядзе з маленькай сталоўкай “Путнік”, дзе стомленыя вандроўнікі могуць адпачыць і паабедаць.

fota5

Кася Бергель