Расея закінула ў Беларусь эшалон тэхнікі з мінамётамі
У Беларусь прыбыў расейскі эшалон з ваеннай тэхнікай, у тым ліку з мінамётамі. Пра гэта на брыфінгу паведаміў спікер інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Андрэй Лысенка.
«У Рэспубліку Беларусь, у горад Гомель, на чыгуначную станцыю „Паўночны“ ўчора прыбыў расейскі ваенны эшалон у складзе 65 платформаў з самаходнымі мінамётнымі ўстаноўкамі», — адзначыў Лысенка.
Яшчэ 1 жніўня відавочцы паведамлялі ў сацыяльных сетках пра грузавы склад, гружаны вайсковай тэхнікай.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота twitter