Аляксандра Васілевіч: Шмат хто прыкрывае сваю ляноту тэрмінам “байкот”
Партыйнае назіранне плануе арганізаваць Гарадзенская абласная структура Аб’яднанай грамадзянскай партыі падчас прэзідэнскіх выбараў.
Сябры партыі ўжо актыўна складаюць спісы будучых назіральнікаў, а таксама сяброў ініцыятыўнай групы прэтэндэнта на кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі Анатоля Лябедзькі.
Кажа Аляксандра Васілевіч, старшыня абласной арганізацыі АГП.
– Шмат хто з людзей прыкрывае сваю ляноту тэрмінам “байкот”. Калі з імі паразмаўляеш, яны зводзяць сваё разуменне “байкоту” да сядзення на канапе і бяздзейснасці. Што тычыцца назірання, то мы плануем вылучыць людзей у камісіі двумя шляхамі: першае – ад палітычных партый, другое – шляхам збору подпісаў.
Як заўважае Аляксандра Васілевіч, значная частка людзей, што на мінулых выбарчых кампаніях супрацоўнічалі з дэмакратычнымі партыямі, цяпер праяўляюць апатыю і абыякавасць да выбарчай кампаніі, прадказваючы яе нязменны фінал.
Беларускае Радыё Рацыя