“Akute” збіраецца на „Басовішча”
Нягледзячы на спякотныя летнія дні адзін з самых цікавых беларускіх рок-гуртоў “Akute” працягвае канцэртную дзейнасць.
11 ліпеня гурт выступіць у Браславе, а ўжо менш як праз тыдзень яго чакаюць на Беласточчыне ў Гарадку на “Басовішчы”. Кажа прадзюсар гурта Уладзімір Булаўскі:
– Шмат выступаем хэдлайнерамі. Выступім на фестывалі ў Браславе “Жывое неба Браслава”, што будзе адбывацца на Замкавай гары. Ужо агучана, што „Akute” будзе браць удзел у “Басовішчы”. Пасля едзем ва Украіну, будзем выступаць на фестывалі “Вудсток-Україна”, хэдлайнерамі таксама.
Дарэчы, гурт “Akute” пуцёўку ў музычнае жыццё атрымаў якраз у падляшскім Гарадку. У 2010 годзе каманду Стаса Мытніка і Рамана Жыгарава адзначылі галоўнай узнагародай на конкурсе маладых гуртоў на фестывалі “Басовішча”.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя