Беларускія „дармаеды” з’язджаюць у Расею



Беларускім „дармаедам” нічога не застаецца, як неафіцыйна працаваць на расейцаў за ежу і ложка-месца ў інтэрнатным пакойчыку. У Беларусі для іх працоўных месцаў няма,  кажа 40-гадовы жыхар Бярозы Міхась, таму  асабіста ён не збіраецца  плаціць падатак на дармаеда:

– Я нідзе не магу ўладкавацца на працу, а з мяне яшчэ грошы будуць цягнуць! Для таго, каб жыць, мне трэба ехаць у Расею, бо тут я не магу зарабіць. Я не бачу ніякага прасвету. Зразумела, калі з’явіцца магчымасць уладкавацца на працу тут, я гэта зраблю.  

Згодна прынятаму ў Беларусі дэкрэту № 3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”, тыя, хто не працаваў з 1 студзеня па 3 ліпеня, на будучы год павінны будуць заплаціць падатак 3 мільёны 600 тысяч рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя