У Польшчы ад навальніцы загінула адна асоба



Сарваныя дахі, пашкоджаныя энэргасеткі і паламаныя дрэвы – гэта баланс бур, якія ноччу прайшлі над Польшчай. Навальніцы прынеслі моцныя ападкі дажджу, граду і моцны вецер.

Прэс-сакратар Польскай пажарнай службы Павал Фронтчак паінфармаваў, што пажарнікі выязджалі на выклікі больш за 5600 раз, найчасцей (4 тысячы выклікаў) у Малапольскім і Сілезскім ваяводствах. Яны прыбіралі паламаныя дрэвы, якія блакавалі дарогі і чыгуначныя рэйкі, папраўлялі сарваныя дахі, пашкоджаныя бігборды, выпампоўвалі ваду з падвалаў.

У цэлай Польшчы вецер сарваў ці пашкодзіў дахі на 382 будынках, у гэтым палова з іх – жылыя.

У выніку навальніц загінула адна асоба, а 15 параненыя, у тым ліку 5 пажарнікаў. Працы па ліквідацыі наступстваў навальніц будуць доўжыцца цэлы дзень.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота glavcom.ua