Фестываль паэтычнай песні імя Булата Акуджавы: конкурсная частка



У Гайнаўцы пачаўся ІІ Міжнародны фестываль паэтычнай песні імя Булата Акуджавы “Вера, надзея, каханне”.

22DSC_1520

У мясцовым доме культуры прайшла конкурсная частка фестывалю. Сярод яе ўдзельнікаў таксама салісты і дуэты з Беларусі. “Творчасць Булата Акуджавы – ў маім сэрцы,” – кажа ўдзельнік конкурсу Вадім Мезецкі з Менска:

– Акуджава быў вельмі мудрым чалавекам. Былы франтавік, ён ненавідзеў вайну. Мудрасць у прастаце – гэта ёсць паэзія Акуджавы.

Конкурсныя песні праслухоўвала і ўдава паэта Вольга Акуджава. Гала-канцэрт пройдзе 11 ліпеня ў гайнаўскім амфітэатры. Пачатак а 19-й гадзіне.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара