У Беларусі абмежаванае купанне ў 23-х зонах адпачынку
У Менскай вобласці гэта зоны купання на рацэ Вязынка ў аграгарадку Чырвоная Слабада Салігорскага раёна, у Берасцейскай вобласці — пляж „Цэнтральны” (то бок правы і левы берагі ракі Мухавец) і пляж па вуліцы Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Берасці, а таксама возера аграгарадка Лукава ў Маларыцкім раёне. У Гарадзенскай вобласці — сажалка ў паўднёва-заходняй частцы Слоніма.
Спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы абследавалі амаль паўтысячы зон рэкрэацыі па ўсёй Беларусі, на сарака шасці з іх устаноўлены парушэнні санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў у частцы абсталявання і ўтрымання грамадскіх уборных, стаянак для транспарту, кантэйнераў для збору смецця і іншых.
Таксама былі адабраныя пробы вады для правядзення лабараторных даследаванняў. Па мікра-біялагічных паказчыках ўстаноўленым гігіенічным нарматывам не адпавядалі 5%, па санітарна-хімічных — няцэлых 5%.
Беларускае Радыё Рацыя