Вярхоўны суд раскрыў правіну чатырох звольненых суддзяў
Вярхоўны суд Беларусі пракаментаваў вызваленне ад пасадаў чатырох суддзяў эканамічнага суда сталіцы.
Былі звольненыя старшыня і суддзя Ігар Ждановіч, яго намеснік Сяргей Кулакоўскі, а таксама cуддзі – Алег Клюйко і Андрэй Рыбалкін. Суддзя Кулакоўскі сёлета разглядаў справу кнігарні «Логвінаў».
Паводле афіцыйнага каментара Вярхоўнага суда, іх вызвалілі ад займанай пасады “ў сувязі са здзяйсненнем праступка, несумяшчальнага са знаходжаннем на дзяржаўнай службе”.
Факты такіх дзеянняў выявіла праверка. У прыватнасці, пацвердзіліся зносіны па-за судовым працэсам з прадстаўнікамі бакоў. Пасля такіх зносінаў суддзі выносілі рашэнні на карысць таго ці іншага ўдзельніка разбіральніцтва. Кваліфікацыйныя калегіі суддзяў вынеслі рашэнні пра немагчымасць далейшага знаходжання на займаных пасадах.
Беларускае Радыё Рацыя