8 візавых цэнтраў да канца года адкрые Польшча



Да канца года працэдура выдачы віз праз візавыя цэнтры ў Беларусі будзе распачатая.

Цэнтры будуць кіравацца знешнімі фірмамі і дадуць магчымасць зацікаўленым падаць дакументы на візу, а таксама забраць пашпарт з візай у горадзе пражывання без неабходнасці наведваць польскае консульства.

Як адзначае генеральны консул Польшчы ў Гародні Анджэй Хадкевіч, візавыя цэнтры павінны быць адчыненыя ў 8 беларускіх гарадах.

Калі ўсё будзе добра, то за лістапад і снежань у Лідзе і Гародні будуць адчыненыя візавыя цэнтры. Там можна будзе аформіць дакументы і зрабіць адбіткі пальцаў. 

У беларускіх візавых цэнтрах, як плануецца, будуць выдаваць каля 70 адсоткаў польскіх віз. Іх колькасць з года год расце і ў 2014 годзе дасягнула рэкордных 402 тысячы.

Беларускае Радыё Рацыя