У Берасці абмяркуюць моладзевыя пытанні



20110120225342_bАбмеркаваць моладзевыя пытанні запрашаюць у Берасці, дзе 5 жніўня пройдзе чарговая сустрэча “Кава-гарбата-АГП”. Тэмаю сустрэчы стане актывізацыя моладзевага патэнцыялу ў грамадскім і палітычным жыцці краіны перад надыходзячай прэзідэнцкай кампаніяй.

Адзін з галоўных арганізатараў мерапрыемства, рэспубліканскі намеснік лідара АГП па пытаннях моладзі, сям’і і гендэру Уладзімір Вуек адзначыў, што моладзь – гэта тая частка грамадства, якая ў першую чаргу хоча пераменаў у краіне:

–  Моладзь – гэта наша мэтавая група. Гэта тыя людзі, якія выступаюць за перамены ў нашай краіне. Гэта пераважна студэнцкая моладзь, якая карыстаецца інтэрнэтам, схільная да інавацый. І тое, што сёння адбываецца ў краіне, іх, безумоўна, не задавальняе. І таму яны наша мэтавая група, з якой мы вядзём нашу партыйную працу.

У рамках сустрэчы таксама плануецца абмеркаваць пытанні, якія сёння турбуюць моладзевую супольнасць і шляхі іх вырашэння, аб’яцаюць арганізатары.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота novoevino.org