У Гародні гулялі ў квест-гульню „Адрыў”
Трыста ўдзельнікаў прынялі ўдзел у квест-гульні „Адрыў”, якая прайшла ў Гародні.
Удзельнікі атрымалі заданні і павінны былі падарожнічаць па горадзе ці прайсці спецыяльны квест у сценах Гарадзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.
Удзельнікі гульні маглі выбраць, якім чынам яны будуць праходзіць усе этапы гульні – пешшу, на ровары ці на грамадскім транспарце.
Распавядае адзін з арганізатараў гульні Іван Вайцяшонак:
– Асноўная наша мэта – паказаць прыгажосці горада, асноўныя славутасці і што-небудзь цікавае. Большасць людзей любіць проста пашпацыраваць па Гародні, але сёння максімальна спрасцілі заданне для таго, каб людзі менш сядзелі ў памяшканні і змаглі больш пабачыць. Гародня ўвогуле сама па сабе ўнікальны горад – гэта лепшы горад у Беларусі, дзе захаваліся гістарычныя каштоўнасці, таму прыезд для людзей сюды заўсёды свята, мы намагаемся максімальна паказаць вузкія вулачкі, скажаі незвычайныя кварталы да якіх звычайна людзі не даходзяць.
„Адрыў” у Гародні адбыўся ўжо трэці раз, раней гульня праходзіла ў 2008 і ў 2011 гадах.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня