Узровень вады ў беларускіх рэках панізіўся да гістарычнага мінімуму



Беларусі патрэбныя дажджы, кажуць у Міністэрстве прыродных рэсурсаў, бо ўзровень вады ў беларускіх рэках панізіўся да гістарычнага мінімуму.

877

У сярэднім за суткі вада ў рэках падае на 7-10 сантыметраў. Пакутуе раслінны свет, а таксама ствараюцца перашкоды для рачнога транспарту.

Былая супрацоўніца Пінскага міжраённага цэнтра па гідраметэаралогіі Таццяна Гарошка кажа, што ўся праблема з-за адсутнасці снегу ўзімку:

– Тэмпература прамярзання глебы была таксама не такая ўжо вялікая, вышыні снега таксама мы не набралі дастатковай, якая б палепшыла дадзеную сітуацыю. Гэтых асадкаў не хапіла для таго, каб нам набраць ваду да так званага нармальнага падпорнага ўзроўню, які ў нас павінен быць для таго, каб гэта ўсё вярнулася ў норму, нам патрэбны моцны цыклон на тыдзень як мінімум. Трэба, каб хоць тыдзень бесперапынна ішлі асадкі.

Калі ў буйных рэках назіраецца падзенне ўзроўню вады, то невялікія вадаёмы або перасохлі, або нагадваюць калюжы. Рачны грузавы транспарт не можа працаваць на поўную загрузку.

Пяро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя