Варшаўскія даследчыкі зацікавіліся Скірмунтамі



Берасцейшчыну з прыватным візітам наведала група польскіх даследчыкаў з Варшавы, якія рыхтуюць выданне па дзейнасці дзяржаўных устаноў і прадстаўнікоў улады на Палессі ў 20-я – 30-я гады мінулага стагоддзя.

skirmunti5

На Піншчыне асаблівую ўвагу выклікаў род Скірмунтаў, які даў Польшчы і Беларусі выбітных ды ўплывовых палітыкаў.

skirmunti6

З мясцінамі Скірмунтаў даследчыкаў пазнаёміла намесніца старшыні Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна:

– Як толькі трапляем у Парэчча, у Моладава, ці ў Радчыцы, ці ў Калоднае, ці ў Альбрэхтова, то заўсёды гутарка ідзе пра Скірмунтаў, пра той славуты род. Але не ведаеш куды падзець вочы, калі справа заходзіць і пра смерць Рамана, і яго блізкіх, і пра гэтыя разбітыя, раздратаваныя могілкі ў Моладаве, дзе выбітныя людзі, што праславілі край.

У Польшчы чарговую хвалю зацікаўленасці Палессем выклікала кніга пісьменніцы Малгажаты Шэйнерт „Насыпаць горы. Гісторыі з Палесся”.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота media-polesye.by