Надзея “Нёмана”



Два матчы 19-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе прайшлі ў нядзелю. ФК “Менск” прымаў на сваім полі салігорскі “Шахцёр”. Лік на 36-й хвіліне адкрыў хаўбек гараджанаў Сяргей Пушнякоў. У другім тайме блудны сын беларускага футболу Леанід Ковель падвоіў перавагу сталічнікаў (76-я хвіліна). А на 92-й Ігар Шумілаў давёў справу да разгрому аднаго з прэтэндэнтаў на медалі. У выніку 3:0 на карысць “Менску”. Цвік жа туру быў забіты ў “Гомелі”, дзе аднайменны клуб прымаў непасрэднага канкурэнта за “месца пад сонцам” – гарадзенскі “Нёман”. Гарадзенцам адступаць не было куды і яны дамагліся патрэбнай як паветра вікторыі – 2:0. Мячы забілі Сяргей Лявіцкі (32-я хвіліна) і Ягор Зубовіч (76-я). Турнірная табліца пасля 19 туру (матч БАТЭ – “Дынама” (Менск) быў перанесены) выглядае так: 1. “Дынама” Мн – 45 ачкоў 2. БАТЭ – 41 3. “Нафтан” – 35 4. “Шахцёр” – 32 5. ФК “Менск” – 26 6. “Тарпеда-БелАЗ” – 26 7. ФК “Гомель” – 25 8. “Нёман” – 23 9. ФК “Слуцк” – 20 10. “Дынама” Бр – 17 11. “Дняпро” – 12 12. “Белшына” – 11 Змаганне за месцы ў шасцёрцы мацнейшых вядуць чатыры каманды, якія размясціліся з 5-га па 8-е месцы. Беларускае Радыё Рацыя