„Тэатр пад адкрытым небам” развітваецца з сябрамі



На Берасцейшчыне, у Столінскім раёне, на базе колішняга дзіцячага лагеру адбыўся штогадовы міжнародны летнік моладзі з абмежаванымі магчымасцямі “Тэатр пад адкрытым небам”. Сёлета летнік аб’яднаў 50 юнакоў з Менска, Іванава, Пінска і Століна. Традыцыйна ўдзел узялі партнёры з Кіева.

Кіеўскі рэжысёр Віталь Любата пры дапамозе валанцёраў на працягу тыдня займаўся з маладзёнамі тэатральным майстэрствам. Па выніках майстар-класаў удзельнікі летніка прадставілі жыхарам Століна некалькі пастановак.

Ініцыятар летніку, кіраўнік Цэнтра падтрымкі маладых інвалідаў Століна Міхаіл Скрабейка:

Яшчэ невядома, хто з нас інвалід. Нас проста шмат. І шкадаваць іх ні ў якім выпадку не трэба. Проста трэба рабіць усё для ўсіх – дом, школу і г.д.

Міхаіл Скрабейка дадае, што тэатр, акцёрскае майстэрства вельмі дапамагае маладзёнам з абмежаванымі магчымасцямі пераадольваць фобіі і разняволіцца.

Пятро Савіч, беларускае Радыё Рацыя

Фота polese.by