Гісторыка-культурныя каштоўнасці няма каму рэстаўраваць?
Пракуратура Гарадзенскай вобласці канстатуе факт заняпаду гісторыка-культурных каштоўнасцяў у рэгіёне.
Зафіксаваныя толькі адзінкавыя выпадкі эфектыўнай рэстаўрацыі аб’ектаў архітэктурнай спадчыны. Дзяржава не ў стане самастойна захаваць помнікі архітэктуры, а прыватныя інвестары не маюць жадання ўкладаць сродкі.
Выхад з сітуацыі пакуль не знойдзены, зазначае намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гарадзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч:
– Канешне вельмі шмат праблем, вельмі шмат пытанняў, якія нам яшчэ неабходна вырашыць і бываюць такія выпадкі, калі не ўсё залежыць толькі ад жадання добра гэта зрабіць. Шмат залежыць ад фінансавання і немагчыма адначасова фінансаваць рэстаўрацыйныя аднаўленчыя працы на ўсіх аб’ектах разам.
Паводле дадзеных Гарадзенскага аблвыканкама, на тэрыторыі рэгіёна ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў уключана больш за 720 аб’ектаў. Сярод іх – 301 помнік архітэктуры, 326 помнікаў археалогіі, 96 – гісторыі і 4 мастацтва.
Беларускае Радыё Рцаыя, Гародня