Валейбалісты Беларусі ўзялі рэванш у харватаў



У паўторным паядынку на Балканах у розыгрышы Еўралігі беларускія валейбалісты ўзялі рэванш у харватаў. Яны дамагліся валявой вікторыі 3:1. Першы сет выйгралі гаспадары пляцоўкі 25:20, а пасля тры партыі запар дамінавалі беларусы 25:16, 25:23, 25:19. Наступныя сустрэчы беларусы таксама правядуць на выездзе. Яны сустрэнуцца з Румыніяй.

Мужчынская зборная Беларусі па валейболе пяты раз бярэ ўдзел у Еўралізе. Да гэтага яе лепшым вынікам было 5-е месца ў 2008-ым годзе.

Беларускае Радыё Рацыя