Епіскап Сямятыцкі Юры асвяціў пажарнае абсталяванне
У Пілікі трапіла новае пажарнае абсталяванне. Пажарныя-добраахвотнікі з вёскі Пілікі, што ў гміне Бельск-Падляшскі, атрымалі новыя пажарныя самаходы з поўным абсталяваннем.
[Not a valid template]
“Намагаемся, каб каманды пажарных-добраахвотнікаў у нашай гміне карысталіся, як мага сучасным абсталяваннем”, – кажа войт гміны Бельск-Падляшскі Раіса Раецка:
– У нас ёсць 16 добраахвотных пажарных, дзве моладзевыя каманды. Нашы пажарныя вельмі актыўна прымаюць удзел ва ўсіх падзеях, што адбываюцца на тэрыторыях гміны і не толькі гміны, маем тры адзінкі, якія далучаныя да краёвай сістэмы, і там яны прымаюць удзел у сапраўды вельмі цяжкіх акцыях, ратуюць жыцці.
Новае пажарнае абсталяванне асвяціў праваслаўны епіскап Сямятыцкі Юры. Закуп прафінансаваны польска-беларускай праграмай “Супольна ахоўваем Белавежскую пушчу”.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя