У Гародні спыніла працу апошняе казіно



У Гародні пазбавілася ліцэнзіі на ажыццяўленне дзейнасці, і тым самым спыніла сваю працу апошняе казіно, размешчанае на тэрыторыі вобласці.

Гэта звязана з тым, што падатковыя органы паўторна на працягу году выявілі парушэнні, якія тычацца ліцэнзіі на ажыццяўленне такой дзейнасці.

А менавіта: казіно паўторна дапусціла запазычанасць па выплаце падатку. У пачатку году за падобнае парушэнне, дапушчанае паўторна на працягу году, ліцэнзій пазбавіліся яшчэ дзве арганізацыі гэтай сферы бізнесу.