У Глыбокім пачаўся „Вішнёвы фэст”



Ён будзе доўжыцца тыдзень.  Першы дзень быў прысвечаны спорту і называўся „Спартовая вішня”.

Цэнтральная плошча горада сабрала аматараў розных відаў спорту, ад шашак да падымання штангі і арм-рэслінгу. Але найбольшая цікавасць у прысутных на свяце была да забегу смаўжоў.

Конкурсы падабаюцца, асабліва забег смаўжоў. Вельмі цікава, але доўга чакаць пад дажджом.

– Было цікава. Упершыню такое бачу. Прыемна, што моладзь прыцягваюць да ўсяго гэтага.

– Мне падабаеццца. Тут ёсць шахматы і шашкі, праходзяць спартыўныя спаборніцтвы. Ладзяць забег смаўжоў. Можна пасмяяцца, пазаўзець.

– Прыходжу сюды з усімі ўнукамі, а іх у мяне пяць. Прыходзім штогод, ад першага і да апошняга дня тут. Канешне, усё падабаецца. Адзінае, надвор’е трошкі сапсавалася.

– Падабаецца, што з’яўляюцца нейкія новыя традыцыі. Ганарымся сваім горадам, цешымся, што ён штораз прыгажэе. Традыцыі – гэта новыя людзі, новыя знаёмствы. Таму падабаецца ўсё.

Наперадзе ў Глыбокім яшчэ шмат тэматычных дзён з разнастайнымі конкурсамі, канцэртамі і забавамі.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі