Іран і „шасцёрка” дасягнулі пагаднення па ядзернай праграме



На перамовах у Вене дасягнута дамоўленасць пра абмежаванне іранскай ядзернай праграмы ў абмен на адмену санкцый супраць Тэгерана, паведамляюць СМІ са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.

Усе фінальныя рознагалоссі былі вырашаны. «Уся гэта цяжкая праца апраўдала сябе, і мы дасягнулі дамоўленасці», — кажа адзін з дыпламатаў.

Па выніках фінальнага пленарнага пасяджэння па іранскай праграме чакаецца прэс-канферэнцыя.

iran

Раней шэсць краін-удзельніц перамоваў (ЗША, Францыя, Вялікабрытанія, Германія, Кітай і Расея) і Іран падрыхтавалі 100-старонкавы дакумент, у якім дэталёва распрацаваны ўмовы скарачэння іранскай ядзернай праграмы і зняцця міжнародных санкцый.

Тым часам на фоне навін з Вены цэны на нафту ўжо знізіліся на 2%.

У тым выпадку, калі перамовы сапраўды прайшлі ўдала, з Ірана могуць зняць санкцыі, а гэта пацягне за сабой павелічэнне прапановы на нафтавым рынку, а значыць — далейшае падзенне цэнаў, паведамляе “Наша Ніва”.

Фота rbc.ua