Беларуская праваабарончая гуманітарная місія ва Украіне
Беларускія праваабаронцы разам з украінскімі валанцёрамі вырашаюць праблемы людзей, пацярпелых ад расейскай вайсковай агрэсіі.
“Ва ўкраінскіх ініцыятываў ёсць чаму павучыцца”, – кажа адзін з валанцёраў Уладзімір Вялічкін:
– Нам удалося аказаць дапамогу. Гэта “Крым-SOS” – арганізацыя, якая ўтворана крымскімі татарамі. Мы ў іх паглядзелі, як яны збіраюць матэрыяльную дапамогу, і дапамаглі правесьці інвентарызацыю дзіцячых ды інвалідных вазкоў. Дапамагалі людзям, якія мелі патрэбу ў вопратцы і абутку, падабраць на складзе рэчы.
Паводле Уладзіміра Вялічкіна, там усё ўлічваецца: калі выдалі і што, кім выдадзены і каму.
Людзі да збору сродкаў на вуліцах і ў крамах адносяцца з разуменнем і прымаюць у гэтым актыўны ўдзел.
Беларускае Радыё Рацыя