Кніга пра беларускую Беласточчыну



У менскім выдавецтве “Кнігазбор” выйшла з друку кніга Сяргея Чыгрына “Шляхамі Беласточчыны”. У сваёй новай кнізе яе аўтар працягвае даследваць лёсы беларусаў, якія былі родам з Беласточчыны. А таксама жыццёвыя дарогі знакамітых асобаў нашай Бацькаўшчыны, якія ў розны час мелі і маюць сёння дачыненне да беластоцкай зямлі.

Па словах Сяргея Чыгрына, у новай кнізе аўтар распавядае пра невядомыя раней звесткі пра беларусаў, якія былі родам з Беласточчыны, у прыватнасці, пра Уладыслава Чаржынскага, Анатоля Кунцэвіча, святароў Паўла Лысуху, Пракаповічаў, Мікалая Нядзведскага, грамадскага актывіста Піліпа Кізевіча і многіх іншых беларусаў. Змешчаны ў кнізе і рэцэнзіі на кнігі беларускіх літаратараў і гісторыкаў, якія жывуць у Польшчы.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя.