Унікальная знаходка ў Вішнеўскім касцёле



У касцёле ў Вішневе, падчас рэстаўрацыйных працаў, знойдзены тайнік з каштоўнымі дакументамі – парафіяльнымі кнігамі і нават малюнкамі Фердынанда Рушчыца. Працамі ў касцёле кіруе мастак Алесь Пушкін, які і распавёў пра ўнікальную знаходку:

– Дакументы выдатнейшыя. Гэта перыяд з 1828-га па 1943-і год уключна. Смерці, нараджэнні, няшчасныя выпадкі, жыхары навакольных вёсак, якія спавядаюцца, прысвяшчаюцца, шлюбы – усё-усё-усё ў гэтых 35-і папках знаходзіцца.

Усяго знойдзена 35 тэчак з дакументамі, актамі, мапамі, дамовамі, парафіяльнымі кнігамі. Все гэтыя каштоўныя дакументы перадалі ў Нацыянальны дзяржаўны гістарычны архіў.

[Not a valid template]

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота з Фэйсбука Дзяніса Раманюка