У Мікашэвічах людзі выступілі супраць дырэктара Дома культуры (абноўлена)



Людзі звярнуліся з скаргай, пад якой падпісана 236 чалавек, у Мікашэвіцкі гарадскі выканаўчы камітэт з просьбай “паставіць на месца” або вызваліць з пасады дырэктара Дома культуры Людмілу Люст за траўмаванне дзяцей танцавальнага калектыва “Дыямант”.

IMG_0521

diam

На фота: калектыў “Дыямант”

“Дырэктар культурнай установы праз ціск на калектыў жадае замяніць кіраўніка танцавальнага калектыва Валянціну Пашкевіч, хоць бацькі супраць”, – кажа бацька ўдзельніка “Дыяманта”, грамадскі актывіст Леанід Дубаносаў:

– Не згодныя людзі з тым, як паводзіць сябе дырэктар Дому культуры Люст. Можа адмяняць танцы за 15 хвілінаў, якія дзеці рыхтавалі паўтары месяцы.

– Усе дзяўчаты плакалі былі траўмаваныя. І гэта не першы раз такое.

Кіраўнік танцавальнага калектыву Валянціна Пашкевіч, якая 10 гадоў займаецца з дзецьмі, сказала, што Людміла Люст узначальвае Дом культуры толькі два гады. З першых крокаў свайго кіраўніцтва яна папярэдзіла спадарыню Валянціну, што тая працаваць – не будзе.

valiancina pashckevicz - kiraunik tancavalnaga kalektyva

На фота: Валянціна Пашкевіч, кіраўнік танцавальнага калектыву

Сама Людміла Люст вельмі сціпла пракаментавала скандальную сітуацыю.

12imgo

На фота: Людміла Люст

Кіраўнік калектыву гэтага знаходзіцца ў адпачынку працоўным. І я не маюць паняцця з-за чаго што. Нешта чула. І я давайце пагаворым іншым разам, бо я цяпер вельмі занятая. 

Рэдакцыя дзякуе Людміле Люст, што выйшла яна сама на сувязь пасля першай размовы з рэдакцыяй Беларускага Радыё Рацыя , калі не мела часу гаварыць.

Людміла Люст паведаміла:

– На дадзены момант Валянціна Іванаўна Пашкевіч, як працавала так і працуе кіраўніком калектыву. З 16-га чэрвеня па цяперашні час яна знаходзіцца ў чарговым працоўным адпачынку. Вось така афіцыйная фактычна інфармацыя.

Беларускае Радыё Рацыя