Беларускія майстар-класы ў Мельніку
Вывучэнне народных беларускіх танцаў, песень ды карагодаў – гэта толькі некаторыя пункты багатай праграмы беларускіх этнаграфічных майстар-класаў.
Сёлетнія заняткі праходзяць у мястэчку Мельнік над Бугам. Удзельнічаюць у іх дзеткі з гурту „Жэмэрва” і мясцовая моладзь. Іх аб’ядноўвае беларуская традыцыйная культура. Кажа Ганна Фіёнік, інструктарка майстар-класаў:
– Якраз традыцыйная культура – гэта база, якая дае магчымасць знайсці супольны момант для розных культур. Стараемся вучыць некаторыя песні з-пад Мельніка. А калі гаварыць пра танцы, забавы, то яны ўжо агульнабеларускія, нашы падляшскія, які таксама былі на мельніцкай зямлі.
Арганізатарам этнаграфічных беларускіх майстар-класаў з’яўляюцца Музей малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах ды Гмінны асяродак культуры ў Мельніку. Майстар-класы працягнуцца да 17-га ліпеня.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота goksir.mielnik.com.pl