У Кіеве патрабавалі свабоду беларускім палітвязням
Дзень салідарнасці з беларускай грамадзянскай супольнасцю сёння адзначылі акцыя ў Кіеве. З офіса руху салідарнасці «Разам» быў вывешаны вялікі бел-чырвона-белы сцяг. Пазне актывісты сабраліся каля амбасады Беларусі ў Кіеве. Пра што распавёў старшыня руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык:
– Акцыя пачалася з хвіліны маўчання па ўкраінскіх героях, якія загінулі ў барацьбе з расейскім імперыялізмам. Мы лічым, што Украіна вядзе вайну не толькі за сябе, а таксама за Беларусь і наогул за ўсю Еўропу. Асноўнай мэтай сённяшняй акцыі было патрабаванне свабоды палітвязняў. Пайменна былі названыя ўсе семь беларускіх палітвязняў. Мы патрабавалі свабоды для гэтых людзей. Мы лічым іх героямі. Акрамя таго мы выказалі салідарнасць з намеснікам старшыні руху салідарнасці “Разам” Алесем Макаевым і актывістам руху салідарнасці „Разам” Іллём Дабратворам, якія былі арыштаваныя ў Менску за нацыянальную сімволіку.
Як нагадаў Вячаслаў Сіўчык, Алеся Макаева асудзілі на 15 сутак, а Іллю Дабратвора на 14 сутак арышту. Каля 20 актывістаў каля беларускай амбасады ў Кіеве таксама голасна патрабавалі іх вызвалення, крычалі «Банду гэць». На заканчэнне акцыі, са слоў Сіўчыка, пудзілу ў вобразе Аляксандра Лукашэнкі адкруцілі галаву, сімвалічна пазбавіўшы Беларусь дыктатара.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя