„Басовішча-2015”. Першы дзень.



Закрыў першы дзень „Басовішча-2015” менскі гурт FolCore.FolCore грае шаманскі-фолк-метал. Нягледзячы на ​​тое, што заснаваннем гурта лічыцца 2012 год, фактычным нараджэннем яго можна лічыць 19 красавік 2014 – дзень з’яўлення на прасторах інтэрнэту прома-трэка „Да зорак шлях”, бо да гэтага моманту аб гурце нічога не было вядома.

З 2014 года гурт пачынае актыўную канцэртную дзейнасць, дэбютаваўшы на трохдзённым фестывалі „Купальскае кола 2014”.

[Not a valid template]

* * *

На сцэне „Басовішча” хэдлайнер сённяшняга канцэрта Лявон Вольскі.

Лявон Вольскі – легендарны беларускі музыка, літаратар, мастак. Заснавальнік «Мроі», N.R.M. і «Крамбамбулі». Таксама спяваў і граў ў гуртах «Новае неба» ды «Zet». У 2010 годзе выдаў сольны дыск «Белая яблыня грому» на вершы беларускіх паэтаў. Летась выдаў альбом “Грамадазнаўства”.

IMG_5862

IMG_5805

[Not a valid template]

* * *

Сцэну „Басовішча” займае гурт Re1ikt.

Гурт Re1ikt быў заснаваны ў 1999 годзе ў Светлагорску. Уладальнік Гран-Пры фэсту „Бардаўская восень” (2009), пераможца ў намінацыях „Альтэрнатыва” і „Найлепшы вакаліст” на конкурсе „Музычны спарынг” (2010), Гран-Пры і прыз глядацкіх сымпатый на фэсьце Rockowisko-2013 (Польшча), „Гурт году” на прэміі „Героі году” парталу Tuzin.fm (2013). Удзельнікі праекту „Тузін.Немаўля”.

IMG_5714

[Not a valid template]

IMG_5970

IMG_5999

[Not a valid template]

* * *

Наступны сэт – ад гурта «Akute».

«Akute» – музычны гурт з Магілёва, заснаваны ў 2008 годзе былымі ўдзельнікамі гурта «Глюкі» – Стасам Мытнікам і Раманам Жыгаравым.

У чэрвені 2011 году выйшаў першы альбом «Дзевачкі і космас», за які гурт адзначылі ў намінацыі «Прарыў году» на «Рок-каранацыі». 21 красавіка 2012 года ў менскім клубе «Рэпаблік» адбылася прэзентацыя другога альбому «Не існуе». У гэтым жа годзе граў на разагрэве ў брытанскага гурта Placebo і зрабіўся гуртом году паводле «Тузіну гітоў». Песні гурта ўвайшлі ў саўндтрэк моладзевага фільму «Вышэй за неба». У 2014 годзе запісалі альбом «Рэальнасць і сны».

IMG_5651

IMG_5658

IMG_5791

IMG_5766

IMG_5644

[Not a valid template]

IMG_5807

IMG_5509

[Not a valid template]

* * *

На сцэну „Басовішча” ўзняліся гаспадары – гурт з Беласточчыны «Іlo&Friends».

«Іlo&Friends» – беларускі гурт з Беласточчыны. Нязменная лідарка і вакалістка каманды – Ілона Карпюк . Заўсёдныя госці фестывалю «Бардаўская восень» у Бельску Падляшскім, удзельнікі шматлікіх фэстаў у Польшчы і па-за яе межамі. За 10 гадоў існавання было выдадзена дзве кружэлкі „Па дарозе” і „Сланечнікі”, у гэтым годзе, як абяцае гурт, будзе выпушчаны трэці альбом.

[Not a valid template]

IMG_5537

IMG_5536

[Not a valid template]

* * *

Пачаў свой сэт рэпер SP Kava.

Юрась Касцень (SP Kava) – беларускамоўны рэпер. Нарадзіўся 27.12.1989 у Вялейцы. Сузаснавальнік гурта PANaNieba (2006). У яго складзе прызнаны „Дэбютам году” на прэміі Experty.by (2010) З 2013 выступае сольна, рабіў рэміксы песень гуртоў Neuro Dubel, Akute, Я.Барышнікава. Намінаваўся на „Дэбют-2013” на прэміі „Героі году”, запісаў міні-альбом „яМы”. У рэліз увайшлі пяць трэкаў, у тым ліку трэкі „Эндшпіль” з якім выканаўца стаў лаўрэатам конкурсу „Заспявай BY” ды „Думалі”, запісаны для праекту „Re:Песняры”.

[Not a valid template]

* * *

Закончылася конкурсная праграма. Пачаўся асноўны канцэрт „Басовішча-2015”. Першы сэт за менскай камандай Monkey Bite.

Менскі панк-рок-гурт Monkey Bite сабраўся ўвосень 2010 году пасля шматгадовага перапынку. За гэты час гурт паспеў выступіць на асноўных менскіх канцэртных пляцоўках, быў запрошаны на 7-годдзе парталу «Тузін Гітоў», дзе выступіў разам з гуртамі «Жнюв», «Палац» і Re1ikt, і атрымаў прэмію «Дэбют году» на Ultra-Music Awards 2011. У лістапада 2011 году Monkey Bite выпусцілі свой першы EP. Гурт таксама стаў пераможцам у намінацыі “Рок” на 4-м фестывалі альтэрнатыўнай моладзевай культуры “Art-House”.

DSC07646

DSC07651

DSC07660

* * *

На сцэне „Басовішча” – гурт By Cry.

Гурт нядаўна выпусціў у свет свой першы альбом. У сваёй фальклорнай першааснове музыка гурта  не абмяжоўваецца канкрэтнымі стылёвымі накірункамі,  музычнымі напрамкамі, яна кіруецца і ідзе за пачуццямі, любоўю да зямлі, якая  нарадзіла беларускі народ.

DSC07603

DSC07598

[Not a valid template]

* * *

Выступае трэці ўдзельнік конкурснай праграмы гурт Exegutor.

[Not a valid template]

Exegutor спявае пераважна па-ангельску, але акцэнт у песнях робіць на тыпова беларускіх з’явах, якія адлюстроўваюць народную беларускую культуру. У межах стыляў дэз-мэтал і грайндкор, вядома ж.

* * *

На сцэне „Басовішча” другі канкурсант – гурт TonqiXod.

[Not a valid template]

DSC07561

На рахунку калектыву перамога ў намінацыі «Дэбют году» на прэміі «Даём рады» (2014), а таксама чатыры ўзнагароды на прэміі Experty.by (2015) за дыск «Прадмова», выдадзены ў сьнежні 2014, у тым ліку за «Найлепшы рок-альбом» і «Найлепшы дэбютны альбом».

IMG_5349

* * *

Пачаталася конкурсная праграма „Басовішча”. Конкурс пачаў сваім выступам гурт Navi.

Менскі дуэт Navi, які складаюць музыкі Ксенія Жук і Арцём Лук’яненка.

Гурт Navi запісаў летась акустычны альбом на роднай мове „Сонцам сагрэтыя”.

DSC07527

[Not a valid template]

* * *

Пачалася трансляцыя з фестывалю „Басовішча-2015”. Слухайце нас на хвалях беларускага радыё Рацыя 98,1 і 99,2 FM, таксама можна слухаць „Басовішча” на нашым сайце racyja.com.

[Not a valid template]

* * *

Праз лічаныя хвіліны ва ўрочышчы Барык у Гарадку, што побач з польска-беларускай мяжой, пачнецца ХХVІ фестываль музыкі маладой Беларусі „Басовішча-2015”.

На фестываль пасля году перапынка вяртаецца конкурс маладых гуртоў. З яго, а 18-й гадзіне па беларускім часе, пачнецца сёлетняе „Басовішча”. Конкурсная частка трывала ўпісалася ў праграму і многім гуртам такім як :B:N:, IQ48, Tavarysz Mauzer, Exist M, Akute дала магчымасць развіцця. На сённяшні дзень гэтыя гурты выступаюць як музычныя зоркі не толькі на „Басовішчы”.

Гурт, выступ якога будзе прызнаны лепшым, атрымае званне лаўрэата конкурсу, грашовую ўзнагароду ад войта гміны Гарадок і зайграе заўтра ўласны канцэрт разам з іншымі зоркамі музычнай сцэны.

Трансляцыя фестывалю будзе весціся на хвалях беларускага радыё Рацыя 98,1 і 99,2 FM, таксама можна слухаць „Басовішча” на нашым сайце racyja.com.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Хлябец Максім, Трубкін Аляксей