На Бандэрштаце выступіў прадстаўнік атрада “Пагоня”
На дадзены момант на ўсходзе Украіны ўжо загінула 12 беларусаў.
Байца пад псеўданімам “Лесавік” на сустрэчу з удзельнікамі фестывалю суправаджалі ахоўнікі. Яго голас у мікрафоне быў зменены, улічваючы пагрозу з боку беларускага КДБ. Лесавік распавёў чаму вырашыўся ісці ваяваць за Украіну:
– Барацьба Украіны за Украіну, за яе цэласнасць, гэта і барацьба Беларусі за Беларусь. Я, напрыклад, гэта так разумею. І астатнія байцы атрада “Пагоня” разумеюць, што калі Расея “абломіцца” ва Украіне, а яна “абломіцца”, ёй трэба будзе перамагчы дзесьці на іншым фронце. Шавіністычныя настроі, якія існуюць у расейскім грамадстве, трэба чымсьці падпітваць – нейкімі перамогамі. Таму калі ва Украіне не атрымаецца, Расея пойдзе ў Казахстан, але хутчэй за ўсё пойдзе ў Беларусь.
Як паведаміў заступнік кіраўніка Валынскай Абласной Рады Ігар Гузь, на дадзены момант на ўсходзе Украіны загінула ўжо 12 беларусаў, інфармацыя пра якіх адсутнічае ў СМІ.
Па яго словах атрад “Пагоня” быў створаны, каб у будучыні мець магчымасць абараніць беларускіх вайскоўцаў.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя