Беларусь змагаецца з Турцыяй у Кубку Дэвіса



Беларускія тэнісісты выйграюць у Турцыі пасля парнай сустрэчы – 2:1.

У пятніцу пасля двух адзіночных паядынкаў матчу другога раўнду Еўра-Афрыканскай групы ІІ Кубку Дэвіса лік быў 1:1. У суботу адбыўся спабор параў.  Дуэт Максім Мірны-Сяргей Бетаў на чужым корце ўзяў верх над турэцкай парай Барыс Эргудзен-Аніл Юксель у трох сетах – 6:2, 6:1, 6:4.

У нядзелю, калі пройдуць яшчэ дзве „адзіночкі”, настане момант ісціны. Дзмітрый Жырмонт спаткаецца з Марселем Ільханам, а Ягор Герасімаў пазмагаецца з Кемам Ількелем.

Беларускае Радыё Рацыя