Гарадзенскі Чырвоны Крыж дапамагае бежанцам з Украіны
У Гародні распачаўся збор сродкаў і рэчаў для бежанцаў, што прыехалі на тэрыторыю Гарадзеншчыны з Украіны. Гэтым займаецца Гарадзенскае абласное аддзяленне Чырвонага Крыжа разам з цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Пра дапамогу, што аказваецца прыехаўшым з Украіны распавядае старшыня абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа Раманія Скамарошка:
– Дапамога аказаецца ў выглядзе гуманітарнай дапамогі – рэчы, прадукты харчавання. Калі ёсць такая неабходнасць, мы аказваем псіхалагічную дапамогу. Чалавек трапляе ў крызісную сітуацыю, прыходзіць у арганізацыю, для яго важна, каб яго выслухалі. Гэта і будзе экстранная псіхалагічная дапамога. Калі ёсць неабходнасць, у арганізацыі ёсць кваліфікаваны псіхолаг, які можа працаваць як спецыяліст з такімі людзьмі, індывідуальна кансультаваць.
Па словах прадстаўніцы Чырвонага Крыжа за падобнай дапамогай у Гародні штодня звяртаецца адна-две асобы і ліхаманкавага павялічэння колькасці ўцекачоў няма.
Беларускае Радыё Рацыя