Жыхара Смаргоні аштрафавалі на 18 мільёнаў за частыя паездкі за мяжу



Пры нязначных даходах мужчына часта ездзіў за мяжу і купіў сабе кватэру і дарагі аўтамабіль, паведамляе  vgr.by.

Пры праверцы МПЗ па Смаргонскаму раёну высветлілася, што мужчына за 2014 выязджаў за мяжу больш за сто разоў. Пры нязначных афіцыйных даходах купіў кватэру і дарагі аўтамабіль, а яго выдаткі склалі 122 мільёны рублёў і перавысілі даходы, якія ён атрымлівае. Смаргонцу прад’явілі падаходны падатак у памеры 17.993.200 рублёў, а таксама штраф на суму 1,3 млн рублёў, якія ён ужо заплаціў у бюджэт у поўным аб’ёме, паведамілі ў прэс-службе ІМПЗ па Гарадзенскай вобласці.

Фота vgr.by