Завяршаецца вылучэнне прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных выбарчых камісій
19 ліпеня завяршаецца вылучэнне прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных выбарчых камісій, якія ўтвараюцца для правядзення прэзідэнцкіх выбараў 11 кастрычніка. Як нагадвае БелаПАН, вылучаць сваіх прадстаўнікоў у склад камісій па выбарах прэзідэнта маюць права палітычныя партыі і іншыя грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы арганізацый ці калектывы іх структурных падраздзяленняў, а таксама грамадзяне шляхам падачы заяў.
Стварэнне камісій будзе праходзіць па 22 ліпеня ўключна. Не пазней за 9 жніўня павінны быць утвораны участкі для галасавання, пасля чаго пачнецца вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій – гэты этап будзе доўжыцца па 23 жніўня ўключна.
Затым, у перыяд па 26 жніўня, павінна прайсці стварэнне участковых камісій. Апазіцыя пастаянна падкрэслівае важнасць фармавання выбарчых камісій, заяўляючы, што неўключэнне ў іх склад прадстаўнікоў дэмакратычных сіл стварае ўмовы для фальсіфікацый выбараў, а таксама з’яўляецца адным з доказаў недэмакратычнасці выбарчых кампаній у Беларусі.
Фота з сайту naviny.by