15-ць гадоў таму памерла Тамара Саланевіч



15-ць гадоў таму памерла вядомая беларуская рэжысёрка з Падляшша Тамара Саланевіч.

У Нараўцы, у яе роднай мясцовасці, якая дакументавла жыццё простых людзей, арганізавалі вечарыну памяці ў гонар вядомай зямлячкі. Госці сустрэчы паглядзелі дакументальнае кіно рэжысёркі, пачулі ўспаміны дюдзей, якія ведалі Тамару Саланевіч.

Пра мастачку распавялі акцёры яе фільмаў, суседзі, а таксама вядомы рэжысёр Пятро Нэстэровіч, які з’яўляецца вучнем і хросным сынам Саланевіч:

– Фільмы, якія Тамара пакінула пасля сябе, з’яўляюцца нібы замарожаным часам, які ўжо мінуў. З іншага боку гэтыя фільмы з’яўляюцца важнымі таму, што яны апісваюць асноўныя праблемы чалавека, якія датычаць веры, кахання, смерці. Гэта рэчы, якія датычаць кожнай эпохі нягледзячы на ўзрост, нацыянальнасць ці месца.

Тамара Саланевіч дакументавала перадусім жыццё жыхароў сваёй малой айчыны – Нараўчанскай зямлі. Зняла некалькі дзясяткаў фільмаў, сярод якіх „Ахвяра”, „Ці чуеш як плача зямля” ды „Крэсовая балада”, якія з’яўляюцца шэдэўрамі дакументальнага кіно ў Польшчы.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя