Беларусь перамагла Турцыю ў Кубку Дэвіса
Драматычна склаўся матч другога раўнду Еўра-Афрыканскай групы ІІ Кубку Дэвіса паміж Турцыяй і Беларуссю. Урэшце ў ім перамаглі нашы суайчыннікі – 3-2. У першым матчы адзіночкі ў нядзелю беларус Дзмітрый Жырмонт саступіў ў чатырох сетах Марселю Ільхану – 7:6, 3:6, 3:6, 2:6. Такім чынам усё вырашалася ў заключным паядынку Ягора Герасімава з Джэмам Ількелем. Беларус здолеў вырваць так патрэбнае ачко, перамогшы ў чатырох партыях – 6:2, 7:6, 3:6 і 7:6. Цяпер беларусы ў наступным раўндзе ў верасні сустрэнуцца з дружынай Партугаліі.
Беларускае Радыё Рацыя