У Берасці абменьваліся кнігамі



У Берасці абменьваліся кнігамі. Адмысловая акцыя прайшла каля Берасцейскай абласной бібліятэкі імя Горкага. Акрамя таго што можна было знайсці новыя для чытання кнігі, тут адбывалася фотасушка, на якой берасцейскія фатографы маглі падараваць з уласным подпісам свае фотаздымкі.

Адна з галоўных арганізатараў абмену кнігамі Анастасія Лагодзіч распавядае пра асноўныя мэты такой культурніцкай сустрэчы:

– Каб унесці разнастайнасць у культурнае жыццё горада. Таму што я прыехала на вакацыі і сумую тут. І вырашыла, што трэба нешта зрабіць, каб было больш весела праводзіць час у Берасці. І бачу, што людзі прыйшлі і атрымалася дастаткова масавае мерапрыемства. Таму што я не першы год праводжу гэтую акцыю па абмену кнігамі. Я ўжо другі раз з’яўляюся арганізатарам.

У рамках мерапрыемства таксама быў арганізаваны збор сродкаў на дапамогу бадзяжным жывёлам у Берасці.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя