Жыхара пасёлка Акцябрскі пераследуюць за народную журналістыку



Жыхара пасёлка Акцябрскі, што на Гомельшчыне, пераследуюць за народную журналістыку.

Грамадскі актывіст Андрэй Павук стварыў папулярны ў месцічаў паблік у сацыяльнай сетцы „Аднакласнікі” пад назвай „Рудабельская паказуха”, дзе змяшчаюцца вострасацыяльныя сюжэты на тэму жыцця ў правінцыі.

„Пасля гэтага ў яго пачаліся праблемы”, – гаворыць жонка актывіста Вольга Павук.

 – Людзі па 10 разоў думаюць перад тым, як штосьці сказаць, штосьці зрабіць. Так што ніхто нікога не звальняў з работы, але ёсць такі страх. Хаця толькі Андрэя прымусілі звольніцца, але гэта пайшло нам на карысць. Цяпер, як я сама жартавала, калі ён быў яшчэ на дзяржаўнай працы быў, яны яшчэ маглі стрымліваць яго парывы нейкімі рычагамі, але зараз ён свабодны і толькі сваё сумленне можа накіроўваць у гэтую дзейнасць. 

Непрыемнасці ў Андрэя Павука пачаліся са звальнення з пасады акампаніятара Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

10 ліпеня на актывіста паступіў ананімны данос у мясцовую міліцыю, у якім сцвярджаецца, што Андрэй Павук незаконна займаецца журналістыкай і абражае службовых асобаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота gomelspring.org