Аляксандра Васілевіч: Па-першае, людзі бачылі разгон Плошчы. Па-другое, лета



Толькі 125 чалавек з усё Гарадзенскай вобласці выказалі жаданне ўвайсці ў ініцыятыўную групу старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі,.

Аналагічна выглядае сітуацыя і ў іншых апазыцыйных кандыдатаў – прадстаўніцы кампаніі “Гавары праўду” Таццяны Караткевіч і старшыні Беларускай партыі аб’яднаных левых «Справядлівы Свет».

Малаколькасны склад сяброў ініцыятыўных групаў апазіцыйных кандыдатаў на думку старшыні абласной суполкі АГП Аляксандры Васілевіч з’яўляецца адлюстраванем стану беларускага грамадства:

– Па-першае, людзі бачылі разгон Плошчы. Па-другое, лета. І лета – гэта асноўная прычына, шмат каго няма. Шмат хто  падчас выбарчай каманіі плануе быць на лецішчы, ці за мяжой. 

Пачынаючы з прэзідэнцкіх выбараў 2001 года колькасны склад ініцыятыўных групаў апазыцыйных кандыдатаў дасягнуў гістарычны мінімум.

Калі раней кожны з кандыдатаў меў на Гарадзеншчыне ініцыятыўную групу, якая дасягала 400 чалавек, то цяпер тры кандыдаты агулам не маюць столькі ахвочых збіраць подпісы ў сваю падтрымку.

Беларускае Радыё Рацыя