Юрыя Шульгана пакаралі штрафам за дробнае хуліганства
Юрыя Шульгана пакаралі штрафам у 5 мільёнаў 400 тысяч рублёў нібыта за нецэнзурную лаянку. Справа разглядалася ў судзе Маскоўскага раёна. Па другім артыкуле — «знаходжанне ў п’яным выглядзе ў грамадcкім месцы» рашэнне будзе выносіць начальнік Маскоўскага РУУС.
[Not a valid template]
Фота Адама Завальні.
У гэтым жа судзе пазней аштрафавалі на 30 базавых велічыняў (5 мільёнаў 400 тысяч рублёў). і Паўла Канавальчыка, які збіраўся ўзначаліць ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Юрыя Шульгана. Яго таксама звінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы.
21 ліпеня Шульган разам з Канавальчыкам павінен да 10.00 з’явіцца ў Маскоўскае РУУС.
* * *
У Маскоўскім судзе Менску судзяць патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Юрыя Шульгана ды кіраўніка ягонай ініцыятыўнай групы Паўла Канавальчыка. Справу разглядае судзьдзя Таццяна Матыль.
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», абвінавачваюць іх па адміністрацыйных артыкулах «Дробнае хуліганства» і «Распіццё алькагольных, слабаалькагольных напояў ці піва ў грамадзкім месцы або з’яўленьне ў грамадскім месцы ў стане ап’янення».
Юры Шульган разам з кіраўніком свайго выбарчага штабу Паўлам Канавальчыкам прынеслі 17 ліпеня ў Цэнтравыбаркам сьпіс ініцыятыўнай групы на рэгістрацыю. Супрацоўнік аховы заявіў, што яны знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення.
Перад пачаткам суду журналістам дазволілі пагутарыць з Шульганом. Ён сказаў, што шкадуе, што яго гвалтам знялі з выбараў. Але як незалежны прэтэндэнт ён будзе выступаць супраць указу пра «дармаедаў». Шульган лічыць, што ўлады спужаліся, што ён можа стаць рэальным канкурэнтам Лукашэнкі.
Паводле вынікаў экспэртызы, у Канавальчыка было 1,8 праміле алкаголю ў крыві, а ў Шульгана — 0,8 праміле.
Беларускае Радыё Рацыя