ВУП Беларусі ў I паўгоддзі знізіўся на 3,3%
Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені-чэрвені 2015 года знізіўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 3,3 працэнта і склаў Br404 трлн 485,5 млрд, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Прадукцыйнасць працы па ВУП (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) склалася на ўзроўні Br73,4 млн.
Прамысловай прадукцыі выраблена на Br352 трлн 149,8 млрд, што на 7,4 працэнта менш, чым за студзень-чэрвень 2014 года. Удзельная вага інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адгружанай склала 13,2 працэнта.
Сельскагаспадарчай прадукцыі (у гаспадарках усіх катэгорый) атрымана на Br42 трлн 119,8 млрд. Прырост да студзеня-чэрвеня мінулага года склаў 2,7 працэнта.
Інвестыцыі ў асноўны капітал склалі Br92 трлн 529,9 млрд.
Рознічны тавараабарот дасягнуў Br163 трлн 359 млрд, аптовы – Br295 трлн 269,3 млрд.
У студзені-чэрвені за кошт усіх крыніц фінансавання ўведзена ў эксплуатацыю 2 млн 747,8 тыс. кв.м жылля, што на 1,4 працэнта больш у параўнанні са студзенем-чэрвенем 2014 года.