Слонімскі Ленін супраць выбараў
На помніку Леніна, які знаходзіцца на Першамайскай вуліцы ў цэнтры Слоніма, з’явілася налепка “Байкот”.
Слонімцы, які праходзяць побач і бачаць налепку, разважаюць, што нават Ленін і той смяецца з выбараў прэзідэнта. А некаторыя жартуюць: “Калі Ленін пойдзе на выбары, то пойдзем і мы!”.
Падобныя налепкі ў Слоніме трапляюць і ў іншых месцах.
Вольга Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара