Выратавальнік: Дзеці каля вады павінны быць абавязкова пад наглядам



Абласное праўленне Таварыства выратавання на вадзе на Берасцейшчыне занепакоена ўзрастаннем колькасці патанулых. Толькі за мінулыя выходныя патанулі тры чалавекі, сярод якіх непаўнагадовая дзяўчынка. У сувязі з гэтым узмоцнены рэжым кантролю вадаёмаў, асабліва за месцамі, дзе адпачываюць цэлыя сем’і. Калі дарослыя самі адказваюць за сваю бяспеку, то за дзецьмі патрэбны нагляд, – кажа пінскі выратавальнік Аляксандр Маркавец:

– Хачу папярэдзіць усіх, асабліва дарослых, каб не пускалі дзяцей без нагляды на вадаёмы, таму што вада нагрэлася, дзеці на канікулах, занятыя сваімі справамі. Важна, каб быў нагляд за дзецьмі. Недзе ў сакавіку-красавіку хлопчык упусціў ад пляшкі корак, пачаў яго даставаць – упаў і патануў. Яшчэ раз паўтараю, што нельга пускаць дзяцей да вады без нагляду.

Беларускае таварыства выратавання на вадзе паведамляе, што ўсяго з пачатку бягучага году на вадзе загінула звыш ста пяцідзясяці грамадзян, сярод якіх 13 непаўнагадовых.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя