„Бежанства 1915 году – супольная гісторыя” – выстава ў Сейме



„Бежанства 1915 году – супольная гісторыя” – з выставай фатаграфіі і дакумантаў цягам трох дзён знаёмяцца дэпутаты польскага Сейму. Гэта вельмі важна, што выстава трапіла ў такое прэстыжнае месца, як Сойм”, – кажа дэпутат польскага Сойма ад Падляшша Роберт Тышкевіч.

– Сейм з’яўляецца такім месцам, дзе некаторыя факты гісторыі, якія менш вядомыя, могуць быць добра агучаныя. Бо тут медыя, тут бываюць госці з цэлай Еўропы, з цэлага свету, прыязджаюць людзі з цэлай Польшчы. І ўсе гэтыя людзі могуць гэтую выставу пабачыць. Маю надзею, што гэтая выстава пра бежанства дапаможа знайсці гэтай тэме больш шырокае месца ў падручніках па гісторыі.

Тэма бежанства да гэтай пары не змешчана ў падручнікі па гісторыі ні ў Польшчы, ні ў Беларусі, хаця па падліках гісторыкаў бежанства закранула каля 5 мільёнаў людзей з заходніх раёнаў тагачаснай Расейскай Імперыі, часткай якой было і сучаснае Падляшскае ваяводства.

[Not a valid template]

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Paweł Kula