Кантрабандныя беларускія цыгарэты возяць ва Украіну фурамі



Адпаведны дакумент апублікаваў у Facebook дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Ігар Гузь: „На тэрыторыі Беларусі, паблізу ўкраінскага памежна-прапускнога пункта „Даманава” стаіць 38 фур з кантрабанднымі цыгарэтамі. Арыфметыка наступная 38*30 тыс. у.а. = 1 140 000 у.а.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі да гэтай справы мае непасрэднае дачыненне Раман Мікіцюк, экс-рэгіянал і прэтэндэнт на пасаду начальніка Валынскай мытні. Яго пратэжэ, в.а. кіраўніка мытні Дзмітрый Якабчук у цяжкіх роздумах як даць рух справе.

Дарагія журналісты, цікавая тэма для расследавання. Ужо сёння асабіста звярнуўся з гэтай нагоды да кіраўніка СБУ Васіля Грыцака.

P.S. Ліст СБУ з гэтай нагоды, які выпаткова трапіў мне ў рукі, дадаю.”

11737910_1163409040351526_5516878268884064137_n

Беларускае Радыё Рацыя