Пінкавіцкай бібліятэцы споўнілася 55 год
На Піншчыне адзначылі юбілей адной са старэйшых бібліятэк рэгіёну. Пінкавіцкай бібліятэцы – 55 год. На сённяшні дзень ў яе фондах налічваецца 12 тысяч выданняў і 1100 падпішчыкаў. У свой час падпішчыкамі бібліятэкі былі дацэнт БДУ, сябра Рады Таварыства беларускай мовы Любоў Тарасюк і заснавальнік музея Якуба Коласа на Палессі Іван Калоша.
Супрацоўніца Ірына Палюховіч адзначыла, што ў дадатак да ўсяго, бібліятэка стала сапраўдным духоўна-асветніцкім цэнтрам для юнакоў з мясцовай нядзельнай школы:
– Нам гэтая тэма блізкая. Бібліятэка шмат робіць для духоўнай асветы дзетак, якія ходзяць у нядельную школу. Мы даём памяшканні для падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў. Дзеці тут робяць падарункі для адзінокіх людзей, якіх яны наведваюць на свята Божага Нараджння і на Вялікдзень.
Угодкі бібліятэкі адзначылі літаратурна-канцэртнай праграмай з удзелам бібліятэкараў і прадстаўнікоў грамадскасці з усёй Піншчыны. Віншавальныя словы ў лістах выказалі калегі з Берасцейшчыны.
[Not a valid template]
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск
Фота аўтара